Беларуская Служба

Спачатку былі доўгія дэбаты аб дэбатах, урэшце адбыліся і самі спантанныя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты

12.04.2025 00:12
Яны былі зладжаны без папярэдняга планавання, таму прайшлі даволі хаатычна. Раней дэбаты былі планаваныя непасрэдна перад выбарамі, якія адбудуцца 18 мая. 
 ,      .
Вялікі экран, на якім можна было глядзець дэбаты.Фота: PAP/Adam Kumorowicz

Восем кандыдатаў удзельнічалі ў прэзідэнцкіх дэбатах у горадзе Коньске. Сустрэчу трансліравалі тры буйныя тэлестанцыі — TVP, TVN і Polsat.

Сярод удзельнікаў — лідар «Грамадзянскай кааліцыі» мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кандыдат ад «Права і справядлівасці» Караль Наўроцкі, кандыдатка ад «Левых сіл» Магдалена Беят, кандыдат ад групоўкі «Трэці шлях» Шыман Галоўня, Яанна Сенышын, Марэк Якубяк з групы свабодных рэспубліканцаў, а таксама Кшыштаф Станоўскі і Мацей Мацяк.

Дыскусія была падзеленая на тры тэматычныя блокі: бяспека, знешняя палітыка і эканоміка. Тэледэбаты таксама трансліраваў тэлеканал «Telewizja Republika».

Першапачаткова ў дэбатах у Коньске, арганізаваных выбарчымі штабамі, павінны былі ўдзельнічаць толькі Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. У пятніцу, непасрэдна перад падзеяй, кандыдат ГК звярнуўся з просьбай пашырыць дэбаты, уключыўшы ў яе іншых кандыдатаў, якія заявілі, што намераны прыехаць. У сацыяльных сетках Тшaскоўскі тлумачыў, што, паколькі іншыя кандыдаты выказалі жаданне ўдзельнічаць, дэбаты «павінны быць пашыраны» з павагі да кандыдатаў і выбаршчыкаў.

Раней «Telewizja Republika» арганізавала ўласныя дэбаты на рыначнай плошчы ў Коньске. Сярод удзельнікаў былі: кандыдат ад ПіС Караль Наўроцкі, кандыдат ад «Трэцяга шляху» Шыман Галоўня, а таксама Яанна Сенышын, Кшыштаф Станоўскі і Марэк Якубяк.

У Коньске на дэбатах, якія трансліравалі TVP, TVN і Polsat, не было Славаміра Менцэна, Адрыяна Зандберга, Гжэгажа Браўна і Марэка Воха.

IAR/нг